BE RU EN

Беларускую федэрацыю каратэ ўзначаліў намеснік міністра сельскай гаспадаркі і харчавання

  • 7.12.2021, 21:20

Пра гэта паведаміў сам лукашыст.

Кіраўніком Беларускай федэрацыі каратэ стаў намеснік міністра сельскай гаспадаркі і харчавання Аляксей Багданаў. Пра гэта сам чыноўнік паведаміў у сябе ў Facebook.

Аляксея Багданава абралі на справаздачна-выбарнай канферэнцыі федэрацыі. Багданаў - майстар спорту міжнароднага класа ў каратэ.

«Для мяне гэта перш за ўсё вялікая адказнасць, бо задачы перад відам спорту ставяцца дастаткова амбіцыйныя, але ўпэўнены, што разам з дружным калектывам трэнераў і спартоўцаў нам будзе ўсё па плячы», - напісаў ён.

Апошнія навіны