BE RU EN

МУС Украіны адпрацавала абарону мяжы ад прарыву мігрантаў з Беларусі

  • 7.12.2021, 21:10

Відэафакт.

У Ровенскай вобласці прайшлі вучэнні падраздзяленняў Міністэрства ўнутраных спраў Украіны ў абароне мяжы ад прарыву мігрантаў з Беларусі. Пра гэта 7 снежня паведаміла прэс-служба МУС Украіны.

«Згодна з легендай вучэнняў, работнікі Дзяржаўнай памежнай службы атрымалі інфармацыю, што па адной з аўтамабільных дарог на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь у бок украінскай мяжы рухаюцца некалькі соцень чалавек. Пра інфармацыю адразу далажылі ў міжрэгіянальны каардынацыйны штаб. Каб супрацьстаяць нелегальным мігрантам, адразу былі прыцягнуты групы стрымлівання», перакладчыкі, перагаворшчыкі, спецыялісты паветранага маніторынгу, ратавальнікі і медыкі», – гаворыцца ў паведамленні.

Тактыка-спецыяльныя вучэнні прайшлі ў рамках сумеснай спецаперацыі «Палессе» пад кіраўніцтвам Дзяржаўнай памежнай службы Украіны.

Акрамя памежнікаў, удзел у ёй таксама ўзялі ўкраінскія вайскоўцы і супрацоўнікі Нацыянальнай гвардыі.

Апошнія навіны