BE RU EN

Рэжым Лукашэнкі, які развальваецца, напалохала нават леташняя свечка на падаконніку

  • 7.12.2021, 19:39

Рэжым слабы як ніколі.

У Беларусі лукашысты затрымалі музыказнаўцу Наталлю Капыцька ў сувязі з тым, што яна 12 лістапада 2020 года запаліла свечку ў дзень гібелі актывіста Рамана Бандарэнкі. Пра гэта 6 снежня паведаміла ў Facebook Ірына Халіп.

«За Наташай прыйшлі праз год. У якасці доказу ў іх [праваахоўнікаў] знятыя з вуліцы вокны дамоў, дзе гараць свечкі. Наташу забралі, суд заўтра (дакладней, ужо сёння). Віктара [мужа Наталлі] папярэдзілі, што перадачы на Акрэсціна [комплекс месцаў зняволення ў Менску] не прымаюць», - напісала Халіп.

Апошнія навіны