BE RU EN

Беларускія лекары пракансультавалі 2520 мігрантаў

  • 7.12.2021, 19:00

Рэжым павялічыў нагрузку на медыкаў завезенымі ў краіну нелегаламі.

У Міністэрстве аховы здароўя расказалі, колькім мігрантам аказалі меддапамогу за час іх знаходжання ў Гарадзенскай вобласці. Усяго беларускія медыкі правялі 2520 кансультацый.

Шпіталізавана 79 чалавек. Дагэтуль на стацыянарным лячэнні знаходзіцца 14 чалавек, сярод якіх 10 дзяцей і адна цяжарная жанчына.

Мігрантаў прымалі ў Абласной дзіцячай бальніцы Горадні, у Бальніцы хуткай дапамогі, Гарадзенскай універсітэцкай бальніцы, а таксама ў цэнтральных раённых бальніцах у Свіслачы, Бераставіцы і Воранава.

Кансультацыйную дапамогу спачатку аказвалі брыгады хуткай дапамогі, пазней у ТЛЦ быў адкрыты стацыянарны медпункт.

Апошнія навіны