BE RU EN

Рэжым наважыў пакінуць беларусаў без імпартных прадуктаў

  • 7.12.2021, 18:20

Гэтую шалёную пастанову назвалі «контрсанкцыямі».

Рэжым прыняў рашэнне аб увядзенні так званых «контрсанкцый» з 1 студзеня. Пад забарону трапляюць мяса-малочная прадукцыя, садавіна, гародніна, кандытарскія вырабы, соль і іншыя катэгорыі, паведамляе БелТА.

Пад забарону трапляе прадукцыя з ЕЗ, ЗША, Канады, Нарвегіі, Албаніі, Ісландыі, Паўночнай Македоніі, Вялікабрытаніі, Чарнагорыі і Швейцарыі.

Нагадаем, ЗША, Еўразвяз, Канада і Вялікабрытанія прынялі санкцыі супраць беларускай дзяржаўнай пазыкі, хімічнай і калійнай прамысловасці, што наносіць моцны ўдар па эканоміцы рэжыму.

Апошнія навіны