BE RU EN

Беларусь пакінулі больш за тры тысячы іракцаў на васьмі самалётах

  • 7.12.2021, 16:25

Авантура Лукашэнкі зазнала паразу.

Мігранты з Ірака ў колькасці 3139 чалавек пакінулі Беларусь на 8 эвакуацыйных авіярэйсах, паведамляе агенцтва «Інтэрфакс» са спасылкай на звесткі ірацкага пасольства ў Маскве.

У пасольстве таксама паведамілі, што за час міграцыйнага крызісу на беларуска-польскай мяжы выдалі амаль 175 транзітных пашпартоў тым, хто іх страціў.

Колькасць мігрантаў, якія застаюцца ў Беларусі, дыпмісіі Ірака невядомая.

На сераду, 8 снежня, запланаваны чарговы вывазны рэйс з Беларусі - на гэты раз у сірыйскі Дамаск. Яго выканае авіякампанія Cham Wings на самалёце Airbus A-320.

Апошнія навіны