BE RU EN

У Маскве невядомы адкрыў агонь у цэнтры дзяржаўных паслуг: двое загінулі

  • 7.12.2021, 16:09

(Абноўлена) Нападнік затрыманы.

У выніку страляніны ў маскоўскім МФЦ «Разанскі» загінулі два чалавекі, трое пацярпелі, паведаміў мэр расейскай сталіцы Сяргей Сабянін.

Паводле яго звестак, нападніка затрымалі.

Мужчына з пісталетам зайшоў у МФЦ і адкрыў страляніну, параніўшы ахоўніка і аператара, распавяла раней крыніца Інтэрфакса.

Крыніца РБК у паліцыі паведаміла, што затрыманы стралок – 45-гадовы Сяргей Глазаў, жыхар Масквы. Мужчына зайшоў у цэнтр паслуг без маскі, на што ахоўнік зрабіў яму заўвагу. Мужчына адкрыў страляніну.

Апошнія навіны