BE RU EN

Лекары назвалі найлепшыя прадукты для аднаўлення пасля пнеўманіі

  • 7.12.2021, 16:02

Стан пасля запалення лёгкіх патрабуе вызначанага рэжыму харчавання.

Нягледзячы на дасягненні сучаснай медыцыны, запаленне лёгкіх (пнеўманія) з'яўляецца распаўсюджаным і цяжкім захворваннем, якое пагражае жыццю. Пнеўманія патрабуе вызначанага рэжыму, уключаючы правільна падабранае харчаванне. У гэтым дапамогуць некаторыя прадукты, якія паскараюць акрыянне, піша healthinfo.ua.

Зялёная гарбата

Пасля захворвання піце шмат вады, а таксама зялёнай нарбаты, бо ў ёй змяшчаецца вялікая колькасць поліфенолаў - антыаксідантных рэчываў, якія нейтралізуюць у арганізме дзеянне вольных радыкалаў, здольных выклікаць акісляльны стрэс і ўзмацніць запаленне лёгкіх.

Тлустая рыба

Тлустыя гатункі рыбы багатыя на амега-3 ненасычаныя тлустыя кіслоты, таму лекары раяць кожны тыдзень з'ядаць 2-3 порцыі рыбы (палтус, скумбрыя, селядзец, салака). З іх дапамогай можна зменшыць запаленчы працэс у арганізме.

Грэцкія арэхі

У складзе грэцкіх арэхаў шмат вітамінаў і мікраэлементаў, у тым ліку і амега-3 тлустых кіслот, таму яны падтрымліваюць здароўе ўсяго арганізма. Жменя арэхаў на дзень таксама здольная ўмацаваць імунітэт і зменшыць запаленне.

Вітамін С

Вітаміну С хворы павінен атрымліваць у два разы больш, бо прыём лячэбных прэпаратаў уплывае на абмен вітамінаў і пагаршае іх усмоктванне. Крыніцы вітаміну С абавязкова павінны быць у рацыёне. Гэта апельсіны, ківі, клубніцы, чорныя парэчкі, лімоны, балгарскі перац, квашаная капуста, мандарыны, парэчкі, агрэст, усе віды цыбулі, абляпіха, адвары шыпшынніку.

Апошнія навіны