BE RU EN

Медыкі назвалі фактары, якія правакуюць самую цяжкую плынь каранавіруса

  • 7.12.2021, 15:32

Цяпер акурат той сезон, калі яны дзейнічаюць напоўніцу.

Спалучэнне каранавіруса з іншымі інфекцыямі правакуе самую страшную плынь COVID-19.

Пра гэта расказала лекарка клінічнай лабараторнай дыягностыкі медыцынскай лабараторыі Ганна Сафонава, піша cursorinfo.co.il.

Са слоў спецыялісткі, апошнім часам колькасць пацыентаў, у якіх, акрамя каранавіруса, прысутнічаюць іншыя інфекцыйныя захворванні, павялічылася.

У якасці прыкладу Сафонава прывяла ВРВІ. Таксама ў лабараторыях выяўляюць мноства парагрыпаў і сезонных каранавірусаў, якія прысутнічаюць у вялікіх колькасцях.

«Неабавязкова ў чалавека будзе «чысты» каранавірус. Самае страшнае, што можа быць, - гэта спалучэнне каранавіруса з іншым тыпам віруса», - адзначыла лекарка.

Для таго, каб пазбегнуць цяжкіх наступстваў для здароўя, спецыялістка парэкамендавала пры першых прыкметах прастуды здаваць тэсты не толькі на COVID-19, але і на ўвесь ВРВІ-комплекс.

Пры такой дыягностыцы лекары правяраюць наяўнасць амаль пятнаццаці відаў рэспіратарных вірусаў.

«Гэта прынцыпова важна для прызначэння супрацьвіруснай тэрапіі, бо супраць грыпу і каранавіруса ўжываюць розныя прэпараты», - дадала Сафонава.

Апошнія навіны