BE RU EN

У Бярозе хакеісты ўчынілі масавую бойку на лёдзе: відэафакт

  • 7.12.2021, 14:27

Дасталася і суддзі.

Матч бярозаўскага «Собаля» і «Брэста-2» адзначыўся не толькі буйной перамогай гаспадароў (5:1), але і сталымі сутычкамі паміж хакеістамі, якія часам перарасталі ў масавыя бойкі. Самая буйная ўспыхнула ўсяго за 50 секунд да фінальнай сірэны - у ход ішлі кулакі і шлемы, паведамляе «Трибуна».

Суддзям удалося супакоіць забіяк, аднак пасля заканчэння матчу жарсці ўспыхнулі зноў - тут ужо дасталася нават арбітру, які спрабаваў разняць хакеістаў (адзнака 02:01).

Апошнія навіны