BE RU EN

Выезду з Беларусі на межах чакае больш за пяць тысяч грузавікоў

  • 7.12.2021, 12:36

За выходныя колькасць аўтамабіляў у чэргах павялічылася на 20%.

У памежных пунктах пропуску выезду з Беларусі, паводле звестак ДПК, чакае больш за 5 030 вялікагрузаў. За выходныя колькасць машын у чэргах павялічылася на 20%.

У кірунку Латвіі ў чарзе стаіць больш за 1 090 грузавікоў, у кірунку Літвы — 2 180, у кірунку Польшчы — 1 720, у кірунку Украіны — больш за 40.

Апошнія навіны