BE RU EN

Ізраіль нанёс авіяўдары па сірыйскім порце Латакія

  • 7.12.2021, 11:39

Атака была накіраваная на кантэйнерную пляцоўку.

Ізраільскія паветраныя ўдары патрапілі ў сірыйскі порт Латакія раніцай у аўторак. Гэта была рэдкая атака па ключавых аб'ектах, паведамляе AFP і RFI са спасылкай на сірыйскія дзяржаўныя СМІ.

“Сёння а 1:23 ночы супраціўнік Ізраіля ажыццявіў паветраную агрэсію з выкарыстаннем некалькіх ракет”, - цытуе агенцтва SANA вайсковую крыніцу.

"Наша СПА адбіла ізраільскую агрэсію ў Латакіі".

Атака была накіраваная на кантэйнерную пляцоўку порта, у выніку чаго загарэўся шэраг кантэйнераў, але без чалавечых ахвяр, гаворыцца ў паведамленні.

Таксама выданне, спасылаючыся на крыніцы, паведамляе, што сірыйская "проціпаветраная абарона адбіла ізраільскую агрэсію" ў порце Латакія.

На фатаграфіях, апублікаваных SANA, быў бачны пажар у двары, але пазней сірыйская дзяржаўная тэлевізія паведаміла, што пажарныя ўзялі пад кантроль пажар.

З моманту пачатку грамадзянскай вайны ў Сірыі ў 2011 годзе Ізраіль нанёс сотні паветраных удараў па сірыйскай тэрыторыі, наносячы ўдары па ўрадавых пазіцыях, а таксама па саюзных сілах, якія падтрымліваюцца Іранам, і баевікам «Хезбалы».

Паводле звестак Сірыйскага наглядальнага цэнтра правоў чалавека, 24 лістапада ў выніку ракетных удараў Ізраіля на захадзе правінцыі Хомс загінулі пяць чалавек.

Брытанскі вйсковы назіральнік паведаміў, што падчас двух асобных нападаў Ізраіля ў кастрычніку пяць праіранскіх апалчэнцаў былі забітыя недалёка ад сірыйскай сталіцы Дамаск, а дзевяць праўрадавых баевікоў былі забітыя каля авіябазы Т4 на ўсход ад Пальміры ў цэнтральнай Сірыі.

У лістападзе Ізраіль некалькімі ракетамі нанёс удар па прыгарадзе Дамаска.

Паводле інфармацыі крыніцы, удар быў нанесены з раёна акупаваных Ізраілем Галанскіх вышынь.

Апошнія навіны