BE RU EN

Менскі аэрапорт акупавалі мігранты: відэафакт

  • 7.12.2021, 9:43

Нелегалы спяць проста на падлозе.

Незалежныя тэлеграм-каналы паказалі, як выглядае менскі аэрапорт, дзе адпраўкі дадому чакаюць сотні "турыстаў" з Ірака.

У чатах мігрантаў паведамляецца, што шмат каго прывозілі ў аэрапорт сілай пры дапамозе «паліцыі» (так мігранты называюць невядомых людзей у форме, якія выконваюць злачынныя загады ўзурпатара).

Многія з мігрантаў сядзяць у аэрапорце ўжо не першы дзень: рэйсы то абяцаюць, то зноў касуюць. Пры гэтым у лагеры ў Брузгах па-ранейшаму застаюцца тыя, хто чакае пераходу граніцы з ЕЗ.

Апошнія навіны