BE RU EN

БАР падвёў вынікі 36-га дня страйку

  • 6.12.2021, 19:03

Колькасць непрацоўнага насельніцтва захоўваецца блізу мільёна.

Каманда БАРа падвяла вынікі трыццаць шостага дня страйку.

Колькасць непрацоўнага насельніцтва захоўваецца блізу 1 млн. з 4,2 млн. працаздольнага насельніцтва. Гэта звольненыя, якія пайшлі ў адпачынак, захварэлі на каранавірус, якія выйшлі ў страйк.

У Ельску загарэўся корпус мэблевай фабрыкі. Быў гэта сабатаж ці традыцыйныя для ўсіх прадпрыемстваў праблемы з праводкай пакуль невядома.

Нам стала вядома пра размеркаванне бюджэту на наступны год. Менш за ўсіх атрымае ахова здароўя і медыцына.

Звальненні працягваюцца не толькі на прадпрыемствах, але і ў бальніцах, а ў школах хутка давядзецца прымаць на працу нават дворнікаў.

Апошнія навіны