BE RU EN

Масавыя звальненні закранулі школы і дзіцячыя садкі

  • 6.12.2021, 18:14

Займацца дзецьмі практычна няма каму.

У рэдакцыю тэлеграм-канала «БАР» усё часцей паступае інфармацыя аб масавых звальненнях не толькі на заводах, але і ў дзіцячых садках і школах. Займацца дзецьмі практычна няма каму. Заробкі мізэрныя, умовы і таго горшыя. На такія ўмовы перш за пагаджаліся альбо садысты, альбо энтузіясты. А зараз хто будзе працаваць?

З такім іміджам прафесіі выкладчыка на працу хутка будуць прымаць паводле прынцыпа дворнікаў: ёсць чалавек і дзякуй Богу, а працуе ён ці не ўжо не важна. Галоўнае, каб лічыўся.

Цяпер уявіце, ці гатовыя вы адправіць сваё дзіця зімой у халодны садок, дзе ў распранальні падчас ціхай гадзіны выхавальніца будзе сагравацца чакушкай? Або зусім будзе кідаць дзяцей пасярод шпацыру, бо да яе прыйдуць сябрукі сабутэльнікі. Гатовы?

У школе, думаеце, будзе лепей? Нагадаем, у нашай краіне няма такога паняцця як хатняе навучанне. Таму, якімі б ні былі выкладчыкі, з імі давядзецца мірыцца. Да гэтага вы гатовы?

Вырашаць нам, нам з гэтым жыць.

Апошнія навіны