BE RU EN

Чарга з цяжкавікоў да пункта пропуску «Казловічы» каля Берасця расцягнулася на 15 кіламетраў

  • 6.12.2021, 16:24

Кіроўцы гавораць, што за дзень калона прасоўваецца не больш як на тры кіламетры.

Вось так выглядае сітуацыя на мяжы Беларусі з Польшчай. Шматдзённыя чэргі грузавікоў, якія чакаюць памежнага кантролю. Паводле звестак Дзяржаўнага памежнага камітэта Беларусі, на раніцу 6 снежня ў пункце пропуску «Бераставіца» сабралася амаль 500 цяжкавікоў, а ў «Казловічах» - амаль тысяча. У чарзе на пяці пераходах з Літвой цяпер затрымаліся блізу 2,3 тысяч фур.

Як пераканалася «Нямецкая хваля», чарга з фур да пункта пропуску «Казловічы» каля Берасця, расцягнулася амаль на 15 кіламетраў. Дасведчаныя кіроўцы-дальнабойнікі прызнаюцца, што такая адлегласць у прынцыпе не крытычная, калі б не адзін нюанс: за дзень калона прасоўваецца не больш як на тры кіламетры.

Кіроўцы паляпшэння не чакаюць, бо грузапаток перад святамі толькі павялічваецца.

Апошнія навіны