BE RU EN

Рэжым наважыў «адмарозіць вушы» на злосць Захаду

  • 6.12.2021, 15:29

Стала вядома, якія «контрсанкцыі» ўвядуць беларускія ўлады.

Рэжым у адказ на санкцыі пашырыў спісы асоб, якім забаронены ўезд у нашу краіну. Таксама абмежаванні будуць прынятыя ў шэрагу тавараў і ў дачыненні да авіявознікаў з краін Еўрапейскага Звязу і Вялікай Брытаніі. Пра гэта паведамляецца на сайце МЗС.

Там зазначаюць, што адпаведная пастанова будзе падпісаная ў найкарацейшыя тэрміны, таксама будуць ужытыя неабходныя захады для насычэння ўнутранага рынку аналагічнымі таварамі з дружалюбных краін.

Тым часам беларуская эканоміка нясе рэальныя страты ад санкцыяў Захаду. Напрыклад, беларускім банкам і кампаніям перакрылі выплаты ў далярах і еўрах.

Апошнія навіны