BE RU EN

Хунта ў М'янме асудзіла былую кіраўніцу краіны на чатыры гады турмы

  • 6.12.2021, 9:52

Яна знаходзіцца пад вартай з лютага мінулага года.

Былую дзярждарадцу М'янмы, лаўрэатку Нобэлеўскай прэміі Аун Сан Су Чжы асудзілі на чатыры гады турмы, паведаміла AFP са спасылкай на прадстаўніка ўрада.

Ёй інкрымінаванае распальванне іншадумства ў дачыненні да вайскоўцаў і парушэнне ковідных абмежаванняў.

Палітыкі знаходзіцца пад вартай з лютага мінулага года, калі вайскоўцы адхілілі ўрад Аўн Сан Су Чжы ад улады.

З 1998 да 2010 год яна знаходзілася пад хатнім арыштам. Потым у краіне пачалася лібералізацыя. Аун Сан Су Чжы на працягу дзесяці гадоў займала высокія дзяржаўныя пасады і фактычна была лідаркай краіны.

Апошнія навіны