BE RU EN

Кіраўнік МЗС Фінляндыі, які сустракаўся з Макеем, заразіўся COVID-19

  • 6.12.2021, 9:39

Пекі Хаавіста здаў дадатны тэст пасля сустрэч на РМЗС АБСЕ.

У двух чалавек, якія прысутнічалі на сустрэчы Рады міністраў замежных спраў (РМЗС) АБСЕ ў Стакгольме, выявілі каранавірус. У іх пасля форуму былі дадтныя вынікі тэсту на COVID-19, паведамляе ТАСС са спасылкай на МЗС Швэцыі.

Тамака не выключаюць, што заразіцца маглі і іншыя ўдзельнікі сустрэчы.

"Дадатковыя выпадкі не могуць быць выключаныя. Удзельнікі маглі заразіцца СOVID-19 на працягу аднаго ці некалькіх дзён сустрэч 2-3 снежня", — гаворыцца ў паведамленні швэдскага замежнапалітычнага ведамства.

Станоўчым быў вынік тэсту на COVID-19 у міністра замежных спраў Фінляндыі Пекі Хаавіста. З ім падчас форуму размаўляў і міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей. Апроч удзелу ў агульным мерапрыемстве адбылася і іх двухбаковая сустрэча.

Апошнія навіны