BE RU EN

Клімкін: Пуцін не перанясе, калі стане «другім Лукашэнкам»

  • 5.12.2021, 21:23

Нелегітымны Лукашэнка - паветраны і эміграцыйны бандыт.

Прэзідэнт Расеі Уладзімір Пуцін будзе старацца паводле вынікаў выбараў 2024 года не стаць такім нелегітымным кіраўніком, як Лукашэнка. Такое меркаванне былы міністр замежных спраў Украіны Павел Клімкін выказаў у апублікаваным 4 снежня інтэрв'ю «Радіо Свобода».

Тэма была ўзнята пасля пытання журналісткі, ці будзе, на думку дыпламата, маштабнае наступленне расейскіх войскаў ва Украіне.

«За гэта Пуцін заплаціць вельмі сур'ёзную цану. І амерыканцы, будуючы зараз пакет стрымлівання, паказваюць, што гэта не толькі пра санкцыі. Паглядзіце на рэзалюцыю, якую два кангрэсмены ўнеслі ў Кангрэс - не прызнаваць Пуціна легітымным кіраўніком Расеі пасля 2024 года. Пуцін можа перанесці шмат што. Будзе хадзіць, нешта заяўляць. Але Пуцін не перанясе стаць «другім Лукашэнкам», - сказаў Клімкін.

З ягоных слоў, Лукашэнка для кіраўніка Крамля - «наш сукін сын».

«Ён (Лукашэнка) – паветраны бандыт, зараз і эміграцыйны бандыт. Але Пуцін хоча ўважаць сябе роўным у гэтым свеце. І для яго гэта вельмі важная асабістая гісторыя, частка ягонай місіі. Ён лічыць, што Расея, а вось ён, калі роўны, то і Расея нейкім чынам таксама падносіцца», - патлумачыў Клімкін.

Апошнія навіны