BE RU EN

Карлсэн выйграў восьмую партыю матчу за званне чэмпіёна свету ў шахматах

  • 5.12.2021, 20:26

Нарвежац падолеў расейскага гросмайстра Няпомняшчага.

Дзеючы чэмпіён свету ў шахматах, нарвежац Магнус Карлсэн падолеў расейскага гросмайстра Яна Няпомняшчага ў восьмай партыі матчу за званне сусветнага чэмпіёна. Расеец гуляў чорнымі фігурамі.

Агульны лік матча стаў 5-3 на карысць Карлсэна. Да гэтага нарвежац выйграў шостую партыю, а астатнія скончыліся нічыёй.

Дзявятая партыя з 14-га пройдзе 7 снежня. Няпомняшчы будзе гуляць белымі фігурамі.

Матч за званне чэмпіёна свету можа завяршыцца датэрмінова, калі адзін з удзельнікаў набярэ 7,5 бала. У выпадку нічыйнага рахунку паводле вынікаў 14 партый будзе згуляны тай-брэйк.

Апошнія навіны