Казкі лукашэнкаўскага чыноўніка Зайца рассмяшылі беларусаў
- 5.12.2021, 20:10
Відэахіт.
Сёлета зніжэнне валавога ўраджаю збожжавых культур у Магілёўскай вобласці дасягнула 20%, піша «Беларусь за МКАДом»..
Горш за ўсё ідуць справы ў Клімавіцкім раёне – вырашчана збожжа на 32,4% менш за ўзровень 2020 года;
У Хоцімскім раёне - на 30,7%;
У Асіповіцкім і Чавускім раёнах - на 29,7%;
У Бабруйскім раёне на 26,9%;
Пры тым, што сярэдняя ўраджайнасць па краіне склала 30,2 ц з аднаго гектара. У вобласці 5 раёнаў, якія атрымалі менш за 20 ц/га: Глускі раён - 14,4 ц/га, Чавускі - 16,2, Клімавіцкі і Касцюковіцкі - па 16,3, Слаўгарадскі - 18,8 ц/га. Недалёка ад іх сышлі Чэрыкаўскі раён - 20,2 і Быхаўскі - 20,9 ц/га. І так па ўсёй вобласці - зніжэнне ўраджайнасці на 7,3 ц/га да ўзроўню 26,4.
Спецыялісты адзначаюць, што вытворчасць збожжавых на Магілёўшчыне адкінута на дзесяцігоддзі таму.
У той жа час мясцовы старшыня аблвыканкама Леанід Заяц асвойвае мастацтва STAND UPа і б'е ім па эканамічных правалах.