BE RU EN

Жыхары больш за 15 расейскіх вёсак выйшлі на пратэст

  • 5.12.2021, 19:48

Людзі выйшлі на народны сход супраць будаўніцтва смеццевага палігона ў Ленінградскай вобласці.

Жыхары больш за 15 вёсак выйшлі на народны сход супраць будаўніцтва смеццевага палігона ў Ленінградскай вобласці, паведамляе «Эхо Москвы».

Агулам на акцыі, паводле ацэнак журналістаў, было да тысячы чалавек.

Людзі з навакольных вёсак з'ехаліся ў пасёлак Неўская Дуброўка, які знаходзіцца за 30 кіламетраў ад Пецярбурга. Удзельнікі народнага сходу - іх, паводле ацэнак выдання 47news, было ад пяцісот чалавек да тысячы - сабраліся на галоўнай плошчы каля царквы. Мясцовыя жыхары такім чынам выступілі супраць будаўніцтва комплексу апрацоўкі адкідаў і смеццевага палігона на тэрыторыі размешчанага паблізу кар'ера «Дуброўка». Пратэстоўцы трымалі ў руках плакаты з надпісамі «Мы не хочам жыць на сметніку, мы не пацукі», «Неўскі пятачок - святыня, а не сметнік» і іншыя. Некаторыя ўдзельнікі нават прыехалі на акцыю на канях. Усяго сход працягнуўся амаль гадзіну, за гэты час актывісты сабралі подпісы супраць будаўніцтва палігона, праўда, агульная іх колькасць пакуль невядомая. Побач з месцам акцыі прысутнічалі супрацоўнікі паліцыі, аднак яны не перашкаджалі народнаму сходу, толькі папярэджвалі жыхароў аб тым, што яны не павінны выходзіць на праезную частку.

Напярэдадні мітынг супраць будаўніцтва смеццязавода прайшоў у Выбаргскім раёне Ленінградскай вобласці. У акцыі ўдзельнічала больш за дзвесце чалавек.

Апошнія навіны