BE RU EN

Міністэрства аховы здароўя: У Беларусі — больш за тысячу пацярпелых ад галалёду і холаду

  • 5.12.2021, 19:38

З 17 лістапада да 5 снежня зарэгістравалі 1166 пацярпелых ад галалёдных і халадовых траўм.

З 17 лістапада да 5 снежня ў Беларусі зарэгістравалі 1166 пацярпелых ад галалёдных і халадовых траўм, паведамляе Міністэрства аховы здароўя.

Больш за ўсё пацярпелых у Віцебскай вобласці - 315 чалавек, 33 з іх прыйшлося шпіталізаваць. У сталіцы пацярпелі 259 чалавек, шпіталізаваны 18. Усяго па краіне галалёдныя траўмы атрымалі 1124 чалавекі, халадовыя - 42 чалавекі. 217 пацярпелых - дзеці.

На выхадныя 4 і 5 снежня ў Беларусі аб'яўлены жоўты ўзровень небяспекі праз галалёд.

Апошнія навіны