BE RU EN

Масавыя «чысткі» работнікаў ідуць у рэгіёнах Беларусі

  • 5.12.2021, 20:10

Звальненні адбываюцца на прадпрыемствах, дзе не было масавых страйкаў пасля выбараў.

Масавыя «чысткі» работнікаў ідуць у рэгіёнах Беларусі, паведамляе тэлеграм-канал «Беларусь галаўнога мозгу».

«Добры дзень! У «Белавія» пачаліся палітычныя чысткі, Чаргінец даў каманду звольніць усіх нелаяльных рэжыму ўзурпатара.. Інфармацыя з першакрыніцы. На гэты момант ужо звольненыя бортправаднікі з вялікім стажам».

«Спісы прыйшлі ў Дзяржстандарт і падведамасныя арганізацыі (БелДІМ, БелДІСС, ТООТ і інш.). У астатнім усё дакладна, пакуль не звальняюць, людзі пішуць тлумачальныя, нават тыя, хто ў спісах тых, хто падпісаўся за Бабарыку».

«У Полацкім вагонным дэпо прымусілі звольніцца як мінімум аднаго чалавека з 23.34. Выклікалі на размову і паставілі перад фактам: мы павінны цябе звольніць».

«Кобрын, звальняюць 2 настаўнікаў за тое, што летась выходзілі на маршы і адсядзелі па 15 дзён».

«У Гомельскай вобласці звальняюць судова-медыцынскіх экспэртаў. Колькі, не ведаю, людзей прымушаюць пісаць на ўласнае жаданне».

«Калінкавічы. У мяне няма падрабязнай інфармацыі. Дакладна ведаю, што з РМЗ аднаго звальнялі, з адукацыі некалькі чалавек, з музычнай школы пару чалавек. Сёння спісы прыйшлі ў ЦРБ, пакуль невядома, каго і колькі».

«Добры дзень, на прадпрыемстве «МагілёўЛіфтМаш» таксама ідуць скарачэнні. Летась скарачалі людзей, а сёлета зноў, кажуць, трэба скараціць 700 чалавек».

ААТ «Інтэграл». Філіял НТЦ Белмікрамістэмы - звольнена 6 чалавек, філіял Завод паўправадніковых прыбораў – звольненыя амаль 20 чалавек, «Транзістар» - блізу 20 чалавек, аддзел галоўнага механіка - амаль 25 чалавек».

ААТ «Зеніт» Магілёў 5 чалавек прымусілі напісаць на ўласнае жаданне ці будзе артыкул. Два майстры, двое рабочых і адзін ІТР і гэта, сказалі, толькі пачатак, спіс 23 чалавекі. Звольненыя за тое, што былі пратаколы і подпіс за Бабарыку».

КУВП «Брэсцкая кацельня» звальняюць паводле спісаў. Дакладная колькасць людзей невядомая».

«Добрай раніцы, інфа па чыстках. З музычнай школы N1 у Менску звальняюць трох завучаў са зразумелых прычына Сваяк паведаміў».

І цікавае назіранне ад чытача:

«Добры дзень, заўважце, няма ніводнай навіны пра тое, што спісы са звольненымі прыйшлі на БМЗ ці «Гродна-Азот», МАЗ, тыя прадпрыемствы, дзе пасля выбараў на наступныя дні, ледзь не стала вытворчасці, адсюль і ідзе выснова, што там, дзе амаль не было ніякай актыўнасці пасля выбараў, цяпер масава чысцяць, а там, дзе ёсць імавернасць, што калектыў запратэстуе, кропкава, не спісамі, імкнуцца не паднімаць бучу, каб не разгневаць народ зноў, толькі ўсеагульная салідарнасць нас уратуе!».

Апошнія навіны