BE RU EN

У панядзелак у Беларусі чакаецца да -10°С

  • 5.12.2021, 15:53

У многіх раёнах краіны прагназуецца снег.

Заўтра ў Беларусі прагназуюцца снег, галалёдзіца і мароз да 10 градусаў, паведамілі ў Рэспубліканскім цэнтры гідраметэаралогіі, кантролю радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

Будзе воблачна, уначы з прасвятленнямі. У многіх раёнах чакаюцца невялікі снег, удзень на паўднёвым усходзе - мокры снег. Месцамі слабыя туман і галалёд, на асобных адцінках дарог галалёдзіца. Вецер паўночна-ўсходні, усходні сярэдні. Слупкі тэрмометраў уначы будуць вагацца ў дыяпазоне ад -7°С да -10°С, а ўдзень сіноптыкі прагназуюць ад 0 да 6 градусаў са знакам мінус.

Апошнія навіны