BE RU EN

У Беларусі ўручылі ноту пратэсту вайсковаму аташэ Украіны

  • 5.12.2021, 14:27

Рэжым абвастрае сітуацыю на ўкраінскай мяжы.

У Беларусі ўручылі ноту пратэсту Украіне ў сувязі з «частымі парушэннямі дзяржаўнай мяжы ў паветранай прасторы», паведамляе Міністэрства абароны.

Паводле інфармацыі міністэрства, ноту пратэсту ўручылі вайсковаму аташэ пры пасольстве Украіны ў Беларусі. Падстава - нібыта «парушэнне мяжы» ўкраінскім гелікаптэрам Мі-8 4 снежня ў пункце пропуску Новая Рудня.

Украінскі бок сцвярджае, што парушэння мяжы з Беларуссю не было. Пра гэта паведаміў памочнік кіраўніка Дзяржаўнай памежнай службы Украіны Андрэй Дземчанка ў каментары «Украінскай праўдзе».

Апошнія навіны