BE RU EN

Забяспечым усім: Пентагон заявіў пра ваенную падтрымку Украіны

  • 5.12.2021, 12:33

Белы дом будзе выкарыстоўваць розныя шляхі для вылучэння Кіеву дапамогі.

ЗША гатовыя забяспечыць Украіну ўсім неабходным ва ўмовах ваеннай агрэсіі і канцэнтрацыі войскаў РФ на мяжы.

Пра гэта папярэдзіў кіраўнік Пентагона Лойд Осцін, паведамляе "Інтэрфакс".

Паводле ягоных словаў, Вашынгтон чарговы раз занепакоены нарошчваннем расейскіх ваенных падраздзяленняў на мяжы з Украінай і адзначыў, што ЗША гатовыя прапанаваць дапамогу і забяспечыць Кіеў, каб "у яго было тое, што неабходна для абароны суверэннай тэрыторыі".

Лойд Осцін папярэдзіў, што Белы дом будзе шукаць розныя шляхі вылучэння Украіне дапамогі і дадаў, што ў цяперашніх умовах ваеннай агрэсіі з боку РФ "існуе прастора для дыпламатыі і працы лідараў". Аднак кіраўнік Пентагона не стаў тлумачыць сваю заяву, каб не ўгадваць вынікі перамоваў прэзідэнтаў Джо Байдэна і Уладзіміра Пуціна.

Нагадаем, што перамовы паміж Джо Байдэнам і Уладзімірам Пуціным пройдуць у відэафармаце 7 снежня. У час тэлефанавання прэзідэнты будуць абмяркоўваць Украіну і сітуацыю на расейска-ўкраінскай мяжы.

Раней выведка ЗША папярэджвала пра магчымае ўварванне РФ ва Украіну і паведамляла, што Крэмль для рэалізацыі свайго плана можа задзейнічаць 175000 вайскоўцаў.

Апошнія навіны