BE RU EN

Названыя найлепшыя прадукты для павышэння ўзроўню гемаглабіну

  • 5.12.2021, 11:15

Яны дапамагаюць арганізму засвойваць жалеза.

Названыя прадукты для павышэння ўзроўню гемаглабіну, паведамляе lenta.ru.

Нутрыцыёлаг Яўгенія Дзягцяннікава заявіла, што пры нястачы гемаглабіну ў арганізме варта ўжываць чырвонае мяса, субпрадукты і прадукты, якія ўтрымліваюць вітамін С: брусніцы, квашаную капусту, ківі, брокалі. Яны, паводле словаў эксперткі, дапамагаюць засвойваць жалеза.

Яна адзначыла, што нізкі гемаглабін можа прывесці да праблемаў са шчытападобнай залозай, жаночай рэпрадуктыўнай сістэмай, парушэння працы печані і дэтаксікацыі. У выніку знікне бадзёрасць, пачнуць выпадаць валасы і ламацца пазногці. "Пра дэфіцыт жалеза будуць сведчыць расколіны на краях вуснаў, нізкі ціск і пачашчаны пульс", – склала спецыялістка.

Апошнія навіны