BE RU EN

Spiegel: Іракцам і сірыйцам у лагеры «Брузгі» пастаўлены ўльтыматум

  • 5.12.2021, 22:21

Беларускія ўлады патрабуюць ад мігрантаў новага штурму польскай мяжы.

Нямецкі часопіс Spiegel паразмаўляў з іракцамі і сірыйцамі, якія знаходзяцца ў ТЛЦ «Брузгі», а таксама з курдамі, якія вярнуліся на радзіму.

Spiegel фактычна пацвярджае інфармацыю "Новой газеты": паводле інфармацыі нямецкага выдання, беларускі бок ставіць іракцаў і сірыйцаў у Брузгах перад выбарам — ці новая спроба пераходу мяжы, ці дэпартацыя на радзіму.

Суразмоўцы часопіса сцвярджаюць, што лагер у Брузгах можа быць зачынены ўжо ў найбліжэйшыя дні, і расказваюць пра свае гутаркі з беларускімі сілавікамі, якія ціск на мігрантаў тлумачаць – у духу беларускай дзяржаўнай прапаганды – адсутнасцю фінансавання лагера з боку ЕЗ.

Курд, які вярнуўся ў Эрбіль, адзначае, што толькі частка ягоных суграмадзянаў пакінула Беларусь добраахвотна. У мінулую пятніцу прайшла аблава на курдаў: іх затрымлівалі ў здымных кватэрах або проста на вуліцах, звезлі ў Нацыянальны аэрапорт Менск, а потым выправілі на радзіму.

Апошнія навіны