BE RU EN

Дзмітрый Глухоўскі: Хтосьці павінен адшлёпаць Лукашэнку

  • 5.12.2021, 10:10

Гэты працэс ужо пачынаецца.

Расейскі пісьменнік Дзмітрый Глухоўскі на «Эху Масквы» пракаментаваў нелегітымнасць Лукашэнкі і падзеі ў Беларусі:

– Гэта чалавек з вельмі нізкай, нулявой легітымацыяй, які цяпер трымаецца ў цэлым на штыках.

Вельмі смешна, вядома, што расейскія СМІ мэйнстрымавыя прапагандысцкія вымушаныя падгульваць ягонай песні і расказваць пра «міграцыйны крызіс», які ўзнік на мяжы Еўропы…

Бедная Беларусь. Але проста хто можа ў гэта паверыць? У Беларусі раптам нейкія «ўзнікаюць» сірыйскія ўцекачы. Як яны там узнікаюць? Дзіўная справа.

Але хтосьці павінен яго, насамрэч, адшлёпаць, мне здаецца, санкцыйна. І вось адшлёпванне пачынаецца.

Апошнія навіны