BE RU EN

Данія ўзначаліла сусветны рэйтынг эфектыўнасці барацьбы са зменай клімату

  • 4.12.2021, 17:41

Краіна паказала найлепш вынікі ва ўкараненні аднаўляльных крыніц энэргіі

Данія ўзначаліла сусветны рэйтынг эфектыўнасці барацьбы са зменай клімату CCPI. Краіна паказала найлепш вынік у зніжэнні аб'ёмаў выкідаў парніковых газаў, укараненню аднаўляльных крыніц энэргіі і экалагічнай палітыцы, піша «Евро пульс».

Усяго CCPI ацэньвае эфектыўнасць 60 краін паводле 4 катэгорый: аб'ём выкідаў парніковых газаў, выкарыстанне аднаўляльных крыніц энэргіі, выкарыстанне энэргіі (рацыянальнасць энэргаспажывання) і кліматычная палітыка. Пасля гэтага краіны ранжыруюцца паводле шкалы ад "вельмі высокага" да "вельмі нізкага".

CCPI тлумачыць, што ніводная краіна цяпер не дэманструе дастаткова высокіх паказчыкаў ва ўсіх 4 катэгорыях, каб атрымаць «вельмі высокі» бал. З гэтай прычыны 1, 2 і 3 месцы ў рэйтынгу засталіся пустымі.

Данія заняла чацвёртае месца, дамогшыся высокіх балаў у 3 з 4 катэгорый, і, такім чынам, самае высокае - у CCPI.

З краін ЕЗ у групу краін з высокім укладам у барацьбу са зменамі клімату таксама ўвайшлі Швэцыя, Літва, Мальта, Нямеччына, Фінляндыя, Партугалія, Францыя і Люксембург; усяго там 14 краін. Расея сёлета была на 56 пазіцыі рэйтынгу.

Рэйтынг эфектыўнасці барацьбы са змяненнем клімату CCPI - паказчык, які штогод складаецца з 2005 года нямецкай экалагічнай арганізацыяй Germanwatch.

Апошнія навіны