BE RU EN

На чарговы эвакуацыйны рэйс у Ірак зарэгістраваліся 419 пасажыраў

  • 4.12.2021, 16:16

З Беларусі самалётамі авіякампаніі Iraqi Airways вывезлі ўжо больш за дзве тысячы нелегалаў.

Сёння, 4 снежня, у Ірак адправіцца чарговая група мігрантаў, паведамляе прэс-служба Нацыянальнага аэрапорта "Мінск".

На вывазны рэйс авіякампаніі Iraqi Airways Менск-Эрбіль зарэгістраваліся 419 пасажыраў — 415 дарослых і чацвёра малых да двух гадоў.

Вылет Boeing 747-400 Iraqi Airways запланаваны на 15.45.

З Беларусі самалётамі авіякампаніі Iraqi Airways вывезлі ўжо больш за дзве тысячы мігрантаў. Пры гэтым іх колькасць у ГЛЦ "Брузгі" на беларуска-польскай мяжы практычна не змянілася.

Апошнія навіны