BE RU EN

Біткойн за дзень патаннеў амаль на 18%

  • 4.12.2021, 12:08

Кошт крыптавалюты абнавіў мінімум з канца верасня.

Кошт біткойна за мінулыя дні знізіўся з $57,482.17 тысяч да $42,874.62. На 10:50 мск суботы, 4 снежня, крыптавалюта прадаецца на адзнацы $46 936,41, сведчаць звесткі крыптабіржы Binance.

Гэта мінімум з канца верасня.

На 4:00 (па Менску) біткойн каштаваў амаль $53 тысячы, аднак потым кошт абрынуўся да $45 тысяч. За дзень падзенне склала амаль 18%, за тыдзень курс апусціўся на 15%. Рынкавая капіталізацыя крыптавалюты апусцілася да $879 млрд.

Таксама ў кошце знізілася крыптавалюта эфір (Ethereum). За дзень яна патаннела на 15% - з $4124.28 да $3897.52.

Апошнія навіны