BE RU EN

Польскія вайскоўцы адбілі 62 спробы мігрантаў прарваць мяжу з боку Беларусі

  • 4.12.2021, 12:03

Рэжым у Менск працягвае адпраўляць нелегалаў на правакацыі.

За мінулыя дні на мяжы Польшчы з Беларуссю было зафіксавана 62 спробы яе перасячэння.

Пра гэта паведамляе Памежная служба Польшчы.

Польскія службовыя асобы выдалі 10 пастаноў аб выдварэнні нелегалаў з тэрыторыі іх краіны.

Затрыманы 4 чалавекі за дапамогу нелегалам: 2 грамадзяніны Украіны, адзін грамадзянін Афганістана і адзін — Польшчы.

Нагадаем, што 8 лістапада рэжым Лукашэнкі зладзіў маштабную правакацыю на польскай мяжы. Тысячы мігрантаў пад кантролем беларускіх спецслужбаў штурмавалі мяжу Польшчы. Польскі бок паведамляе, што ў наступных штурмах мяжы могуць узяць удзел да 10 тысяч нелегалаў.

15 лістапада беларускія вайскоўцы сагналі нелегалаў пад канвоем з іх лагера на мяжы з Польшчай да КПП «Брузгі-Кузніца».

16 лістапада мігранты пайшлі на штурм польскай мяжы.

Пасля гэтага мігрантаў размясцілі ў лагістычным цэнтры «Брузгі» на мяжы. Польская разведка паведаміла, што беларускія сілавікі ператварылі цэнтр «Брузгі» ў базу для нападаў мігрантаў на Польшчу.

26 лістапада Лукашэнка пабываў у лагеры мігрантаў, каб узняць іх на новы штурм польскай мяжы.

1 снежня беларускія спецслужбы абстралялі польскі прымежны горад Тэрэспаль. Абстрэлам былі знішчаны асвятляльныя мачты на мяжы з Беларуссю.

Апошнія навіны