BE RU EN

Лукашысты наважылі ў пандэмію каранавіруса пакінуць беларусаў без лекараў

  • 3.12.2021, 18:47

У гарадскую клінічную інфекцыйную бальніцу Менска прыйшлі спісы на звальненне.

- Спісы на звальненне і іншыя меры прыгнёту прыйшлі і ў гарадскую клінічную інфекцыйную лякарню Менска, - піша тэлеграм-канал «Белыя халаты».

У пандэмію каранавіруса.

Ва ўстанову аховы здароўя, якая займаецца лячэннем самых цяжкіх выпадкаў, распрацоўвае пратаколы і праводзіць даследаванні.

47 чалавек у спісах, якія прыйшлі ў ДКІБ. Частка з іх дапрацуе да канца кантракта, частка зазнае ціск для звальнення на ўласнае жаданне, частцы зробяць вымовы.

Хто будзе працаваць і дапамагаць пацыентам - як заўсёды ні аблздравы, ні Міністэрства аховы здароўя не хвалююць.

Калегі, давайце памятаць пра тое, што напісаўшы заяву на звальненне на ўласнае жаданне, вы робіце брудную працу за злачынцаў.

Апошнія навіны