BE RU EN

У Махачкале людзі выйшлі на пратэсты праз адключэнне газу

  • 3.12.2021, 18:41

Яны перакрылі рух па адной з цэнтральных вуліц горада.

Жыхары двух пяціпавярховых дамоў у Махачкале выйшлі на пратэсты праз тое, што іх кватэры ўжо 8 месяцаў адключаныя ад газазабеспячэння і не ацяпляюцца, паведамляе «Настоящее время».

Яны перакрылі рух на вуліцы Амет-Хана Султана, а затым па праспекце Пятра Першага. Людзі стаялі з плакатамі «Вярніце газ» і «Газавікі супраць народа».

Апошнія навіны