BE RU EN

Якія курсы валют усталяваліся на выходныя ў абменніках

  • 3.12.2021, 18:35

Даляр падаражэў.

На валютна-фондавай біржы завяршыліся таргі, устаноўлены новыя курсы валют.

Даляр стаў крыху даражэйшы: яго ацанілі ў 2,5448 рубля.

Еўра ж наадварот патаннеў: на валютных таргах за адзін еўра прапаноўвалі 2,8702 рублі, гаворыцца на сайце Беларускай валютна-фондавай біржы.

Курс расейскага рубля ўмацаваўся, і за 100 расейскіх рублёў давалі 3,4543 рубля.

Апошнія навіны