BE RU EN

У выніку санкцый калектыўнага Захаду будуць замарожаныя рахункі і актывы «Беларуськалія»

  • 3.12.2021, 21:08

Сумесныя санкцыі Вялікабрытаніі, ЗША, Канады і ЕС - магутны ўдар па рэжыме.

Учора быў абвешчаны яшчэ адзін пакет санкцыяў, які мае самыя сур'ёзныя наступствы для жыццядзейнасці рэжыму. Гэтым пакетам санкцый Вялікая Брытанія, ЗША, Канада і ЕЗ замарожваюць рахункі і актывы ААТ «Беларуськалій», піша Telegram-канал «Беларускае аб'яднанне рабочых».

Гэта робіцца для ўплыву на асноўную крыніцу даходаў у замежнай валюце для рэжыму. Раней пад санкцыі трапляла «Беларуская Калійная Кампанія», а таксама пастаўкі ААТ «Беларуськалій» пэўнага тыпу хлорыстага калію.

Усё, баста. Годзе для Сіняпальцага даляраў і еўраў. Годзе для ягонага шыкоўнага жыцця майбахаў і самалётаў. Блізкая гадзіна, калі яму давядзецца выставіць на продаж маёнтак у Драздах, каб разлічыцца з сілавікамі.

Неўзабаве ўсё сыдзе з малатка. Расейскі бізнэс ужо «пускае сліны» пры выглядзе беларускіх прадпрыемстваў.

Вызначайце самі, якім чынам усё гэта скончыцца для нашай краіны.

Бастуй, Беларусь!

Апошнія навіны