BE RU EN

Reuters: Лукашэнка разганяе інфляцыю ў Расеі

  • 3.12.2021, 18:50

Расейскія вытворцы прадуктаў харчавання сутыкнуліся з праблемамі праз крызіс на беларуска-польскай мяжы.

Расейскія вытворцы прадуктаў харчавання сутыкнуліся з праблемамі праз міграцыйны крызіс на беларуска-польскай мяжы, паведамляе Reuters.

Праз закрыццё прапускных пунктаў на тэрыторыі Польшчы ўтварыліся коркі з цяжкавікоў. Узніклі перабоі з пастаўкамі сыравіны. Імпарцёры нясуць страты і могуць прыпыніць працу заводаў, - распавялі крыніцы агенцтва на рынку.

Адзначым, што ў Расеі зафіксавалі новы шасцігадовы рэкорд росту коштаў. Толькі за тыдзень з 23 да 29 лістапада індэкс спажывецкіх коштаў вырас на 0,46%.

Крызіс абвастрыўся на пачатку мінулага месяца, калі Лукашэнка пачаў звозіць на мяжу з Польшчай тысячы выхадцаў з краін Блізкага Усходу. У адказ на гэта Варшава закрыла некалькі памежных пераходаў і прыстрашыла цалкам спыніць рух паміж краінамі.

Апошнія навіны