МАЗ не атрымае назад сотні тысяч еўраў унёскаў за ўдзел у «Дакары-2022»
- 3.12.2021, 16:00
Прычына - санкцыі Еўрапейскага Звязу.
Беларуская аўтамабільная федэрацыя не атрымае зваротныя ўнёскі за ўдзел у «Дакары-2022». Пра гэта паведаміў кіраўнік каманды, лідар каманды «МАЗ-СПОРТаўта» Сяргей Вязовіч, паведамляе «Белсат».
Прычына гэтага - санкцыі Еўрапейскага Звязу супраць МАЗа.
«Сума ўнёскаў вылічаецца ў сотнях тысяч еўраў», - сказаў Сяргей Вязовіч.
Нагадаем, што арганізатары ралі-марафону «Дакар» з кампаніі A.S.O. не дапусцілі беларускую каманду «МАЗ-СПОРТаўта» да гонкі 2022 года праз санкцыі ў дачыненні да Менскага аўтамабільнага завода.
Арганізатары падкрэслілі, што былі вымушаныя прыбраць экіпажы МАЗаўцаў са стартавага ліста на пастанову французскіх уладаў: тры экіпажы «МАЗ-СПОРТаўта» знаходзіліся ў папярэднім спісе ўдзельнікаў грузавога заліку, аднак затым зніклі з яго, што стала нечаканасцю для самой беларускай каманды.