BE RU EN

На мапе Беларусі можа з'явіцца яшчэ адзін горад

  • 3.12.2021, 14:43

Пасёлку пад Менскам могуць надаць статус горада.

Новы горад можа з'явіцца пад Менскам у сярэдзіне 2022 года. У інтэрв'ю mlyn.by старшыня Бараўлянскага сельвыканкама Сяргей Кандрашын назваў магчымыя тэрміны надання пасёлку статуса горада.

«Тэрміны пастаўленыя канкрэтныя - сярэдзіна 2022 года», - сказаў ён. Паводле слоў Кандрашына, у склад горада могуць увайсці чатыры населеныя пункты: Лясны, Опытны, Ляскоўка і Бараўляны. У іх жыве больш за 42 тысячы чалавек.

Апошнія навіны