BE RU EN

Лукашысты прысудзілі да чатырох гадоў калоніі шматдзетную маці Вольгу Залатар

  • 3.12.2021, 12:52

Палітычная зняволеная выхоўвае пяцярых непаўналетніх дзяцей.

Палітычную зняволеную Вольгу Залатар незаконна асудзілі на 4 гады калоніі агульнага рэжыму.

Прысуд вынесла суддзя-лукашыстка Менскага гарадскога суда Анастасія Папко, паведамляе «Вясна-96».

Вольга – актывістка і валанцёрка са Ждановічаў. Была назіральніцай на выбарах у 2020 годзе. Скончыла ліцэй БДУ і факультэт філасофіі і сацыяльных навук БДУ. Мае пяцярых непаўналетніх дзяцей.

Жанчыну абвінавацілі ў «стварэнні экстрэмісцкага фармавання» (яна была адмінам чату суседзяў у Ждановічах) і «арганізацыі і падрыхтоўцы дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак».

30 лістапада 2021 года Вольга выступіла ў судзе з апошнім словам. «Як мама і каталічка, я стаю на пазіцыі чалавечай годнасці і духоўных каштоўнасцяў», - заявіла тады актывістка.

Апошнія навіны