BE RU EN

Амбасадарка ЗША Джулі Фішэр сустрэлася з лідарам БАР Сяргеем Дылеўскім

  • 3.12.2021, 12:14

Абмяркоўваліся пытанні ўзмацнення санкцыйнага ціску на рэжым і дапамогі страйкоўцам.

2 снежня адбылася сустрэча амбасадаркі ЗША ў Беларусі Джулі Фішэр з лідарам Беларускага аб'яднання працоўных (БАР) Сяргеем Дылеўскім. Сустрэча прайшла ў фармаце нефармальнага давернага дыялогу, паведамляе прэс-служба Беларускага аб'яднання працоўных (БАР).

На сустрэчы абмяркоўваліся тэмы ўзмацнення санкцыйнага ціску на рэжым, сінхранізацыі санкцыйнага ціску на Лукашэнку з Канадай і Вялікабрытаніяй, праблемы і спосабы іх развязання ў галіне прафсаюзных аб'яднанняў у Беларусі, пытанні дапамогі страйкоўцам, палітычным зняволеным і актывістам супраціву на працоўных месцах. Адной з немалаважных тэм для абмеркавання стала агітацыйная праца на працоўных месцах і ў медыяпрасторы.

Па выніках сустрэчы была дасягнута дамоўленасць аб далейшай камунікацыі з Беларускім аб'яднаннем рабочых, сінхранізацыі дзеянняў, накіраваных на абарону правоў працоўных і дапамогі і падтрымкі ў барацьбе за пабудову дэмакратычнай дзяржавы ў Беларусі.

Джулі Фішэр адзначыла, што захапляецца працоўнымі ў Рэспубліцы Беларусь, якія, нягледзячы на беспрэцэдэнтны ціск з боку дзяржавы, працягваюць барацьбу з рэжымам, і спадзяецца, што Еўрапейскі Звяз, Злучаныя штаты, Канада і Вялікабрытанія зробяць усё, што ад іх залежыць, каб закон і справядлівасць перамаглі ў нашай краіне.

Апошнія навіны