BE RU EN

Вітольда Ашурка пасмяротна ўзнагародзілі ўкраінскім крыжам «За годнасць у палоне»

  • 3.12.2021, 10:41

За ўвесь час гэтую ўзнагароду атрымалі не больш за 100 чалавек.

Палітвязень Вітольд Ашурак, які загінуў пры нявысветленых абставінах у шклоўскай калоніі, пасмяротна ўзнагароджаны ва Украіне знакам народнай павагі, крыжам Пятра Калнышэўскага "За годнасць у палоне".

Крыжам Пятра Калнышэўскага “За годнасць у палоне” ўзнагароджваюцца грамадзяне Украіны ці замежныя грамадзяне, якія былі ўзяты ў палон і не здрадзілі прысязе, праявіўшы ўзор мужнасці і нязломнасць перакананняў.

За ўвесь час гэтую ўзнагароду атрымалі не больш за 100 чалавек.

Адзначым, што раней гэтую ўзнагароду атрымала актывістка “Еўрапейскай Беларусі” Паліна Шарэнда-Панаюск.

Апошнія навіны