BE RU EN

Раналду першым у прафесійным футболе забіў 800-ы гол.

  • 3.12.2021, 9:50

Гэта адбылося падчас гульні з «Арсеналам».

Нападнік "Манчэстэр Юнайтэд" Крыштыяну Раналду падчас гульні з "Арсеналам" на 52-й хвіліне замкнуў прастрэл форварда з правага флангу, а на 70-й хвіліне рэалізаваў пенальці.

Гэтыя галы сталі для партугальца 800-м і 801-м у кар'еры.

Ён стаў першым гульцом, якому скарылася гэтая адзнака забітых мячоў у прафесійным футболе.

Як паведамлялася, Крыштыяну Раналду ў матчы чацвёртага тура групавога этапа Лігі чэмпіёнаў супраць "Аталанты" (2:2) пабіў рэкорд турніру. Цяпер партугалец на адзін дакладны ўдар апярэджвае форварда ПСЖ Ліянэля Мэсі, хоць яшчэ да пачатку гэтага сезона аргентынец быў наперадзе.

Апошнія навіны