BE RU EN

Лявон Вольскі прэзентаваў калядную казку

  • 25.12.2021, 10:21

У ёй улады забаранілі Каляды, але ўсё скончылася добра.

Музыка Лявон Вольскі прэзентаваў навагоднюю казку-падарунак "Яшчэ адзін Калядны Цуд". У ёй лютуе кароль і ягоная каралеўская варта, галоўны горад фарбуюць шэра-зялёнай фарбай, спяваюць у гэтай краіне толькі каралеўскі гімн, а Каляды дык увогуле забароненыя, піша euroradio.fm.

Але сілам зла супрацьстаяць чароўны музыка, ялінка і сапраўдны цуд. І ўсё, натуральна, як гэта бывае ў казках, заканчваецца добра. Паглядзіце і паслухайце!

Апошнія навіны