BE RU EN

Рэжым заграз у багне

  • 2.12.2021, 21:44

Грошай больш ніхто даваць не збіраецца.

Нізкія тэмпы эканамічнага росту. Разбалансаваны ўвесь механізм, які дазваляе эканоміцы расці за кошт інвестыцый. Перасцерагае на «Белсаце» эканаміст Сяргей Чалы:

«Высокая небяспека таго, што ўлады паспрабуюць штучна стымуляваць эканамічны рост шляхам вяртання да старых практыкаў: эмісійнага друку грошай».

Улады ўсведамляюць, што ў доўгатэрміновай перспектыве гэта не развяжа ніякіх праблем. А, наадварот, створыць яшчэ большыя структурныя перакосы, якія і так у нас назіраюцца.

«Любыя спробы знаходзіць грошы з-за мяжы, новыя пазыкі, любыя спробы ствараць іх там з паветра ўнутры не будуць прыводзіць ні да якога прадуктыўнага выкарыстання гэтых сродкаў унутры краіны да таго часу, пакуль вы не вырашыце праблемы з інстытуцыянальнымі абмежаваннямі, якія накладаюць, як бы верхнюю мяжу вось гэтага эканамічнага росту, які зараз, яшчэ раз кажу. Еўразійскі банк самы прыхільны да беларускай эканомікі».

Апошнія навіны