BE RU EN

Сёння затрымлівалі экс-футбаліста моладзевай зборнай Беларусі Вяроўку

  • 2.12.2021, 20:14

Пасля допыту Яўгена Вяроўку вызвалілі.

Стала вядома, што былы гулец моладзевай зборнай Беларусі Яўген Вяроўка 2 снежня быў затрыманы, паведамляе БФСС.

Вяроўку пасля выбараў ужо двойчы затрымлівалі: у жніўні 2020-га пасадзілі на содні, у лютым, у дні правядзення УНС, пратрымалі за кратамі 72 гадзіны. Экс-футбаліст таксама ўдзельнічаў у актыўнасцях Свабоднага аб'яднання спартоўцаў: зняўся ў некалькіх роліках SOS BY і выйграў з камандай аднадумцаў калядны турнір у міні-футболе.

Пазней стала вядома, што Яўгена Вяроўку адпусцілі пасля допыту.

Вяроўка падчас сваёй кар'еры выступаў у вышэйшай лізе за «Дарыду-ТДЖ», «Нафтан», «Зорку-ВА-БДУ», «Славію», у першай лізе - за «Славію», «Верас», «Камунальнік, «Зорку» -БДУ». Таксама гуляў у чэмпіянаце Малдовы за «Ністру».

Апошнія навіны