BE RU EN

Герасіменя пра «пястуна» Базанава: Хай бы ў нашай турме пасядзеў хаця б дзень

  • 2.12.2021, 19:58

Лукашыста разам з жонкай дэпартавалі з Чэхіі.

Кіраўніца Фонду спартыўнай салідарнасці Аляксандра Герасіменя пракаментавала словы кіраўніка АБФФ Уладзіміра Базанава аб умовах утрымання ў чэшскай паліцыі.

«Бач ты пястун які, хай бы рэальна ў нашай турме пасядзеў хаця б дзень, паслухала б я яго потым...» - напісала Герасіменя ў сваім Instagram.

Раней Базанаў заявіў, што ў чэшскай паліцыі яму прапаноўвалі перакусіць, папіць кавы, але ён ні на што не пагаджаўся.

Базанава разам з жонкай у выніку дэпартавалі.

Апошнія навіны